Адкрыццё выставы “Паэзія руін” у Новым замку

Вернуться к событиям
7 Апрель

6 красавіка 2017 года ў Новым Замку Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея адбылося адкрыццё персанальнай выставы сучаснага літоўскага мастака Раманаса Барысаваса «Паэзія руін». У Авальнай зале прадстаўлена больш за 30 работ мастака. Аўтар працуе ў тэхніцы акварэлі. Асноўнай тэмай творчасці Раманаса Барысаваса з’яўляецца выява зруйнаваных знікаючых помнікаў архітэктуры Усходняй Прусіі, Літвы, Вялікага княства Літоўскага. Асаблівую цікавасць на выставе ўяўляе замкавае дойлідства Беларусі. Выстава “Паэзія руін” заслугоўвае ўвагі не толькі аматараў выяўленчага мастацтва, але і людзей, якім цікава гісторыя роднага краю.

Раманас Барысавас – выпускнік кафедры дызайну Віленскай акадэміі мастацтваў 1973 года. Вынікам плённай творчай дзейнасці мастака з’яўляецца больш за 700 акварэльных твораў, звыш 70 персанальных выстаў у Літве, Германіі, Расіі, Аўстрыі, Польшчы, ЗША. За творчую дзейнасць ў 2016 годзе ён быў узнагароджаны прэміяй імя Людвіка Рэзы.

Выстаўка арганізавана пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Генеральнага Консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гродне.

Выстава працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 10:00 да 18:00. Каса – да 17:30.

Кошт уваходных білетаў:

– для школьнікаў – 30 капеек

– для студэнтаў і пенсіянераў- 50 капеек

– для астатніх наведвальнікаў – 70 капеек