Адкрыццё выставы “Жывыя фарбы роспісаў”

Вернуться к событиям
27 Сентябрь

З 24 верасня 2016 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы працуе выстаўка “Жывыя фарбы роспісаў”, падрыхтаваная гродзенскай мастачкай А.А.Коршун. У выстаўку таксама ўключаны экспанаты з фондаў музея, якія знаёмяць з гісторыяй бытавання дэкаратыўнага роспісу ў народным побыце беларусаў з кан. ХІХ ст.

Аксана Аляксандраўна ў 2007 г. скончыла факультэт мастацтваў Гродзенскага ўніверсітэта імя Я.Купалы, з 2013 г. працуе выкладчыкам выяўленчага мастацтва ў сярэдняй школе № 38 г.Гродна. З 1990-х гг. захапляецца роспісам тканіны ў тэхніцы “батык”. На выстаўцы прадстаўлена 20 твораў,  выкананых за два апошнія гады ў тэхніцы халоднага і гарачага “батыку”.

Таксама ў экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена аздобленая ручным роспісам мэбля пач. ХХ ст., керамічны посуд 1-й пал. ХХ ст., ручнікі і абрусы 1-й пал. ХХ ст., пісанкі 1930-х гг., шкляное пано 1950-х гг., а таксама ўпрыгожаныя роспісам сучасныя музычныя інструменты,  керамічныя пано і цацкі.

Выстаўка працуе з 24.09.2016 г. штодзённа (акрамя панядзелка)

з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37

Даведкі па тэлефоне 72 – 16 – 69

Кошт уваходных білетаў на выстаўку “Жывыя фарбы роспісаў” для усіх катэгорый наведвальнікаў – 30 кап.

Кошт тэматычнага занятка – 5 руб.