Баль у Новым замку

Вернуться к событиям
23 Апрель

22 красавіка ў Новым замку адбыўся гістарычны баль. Кавалеры ў фраках галантна кланяліся дамам. Дамы ў  раскошных сукенках у адказ прысядалі ў рэверансе. Падобная імпрэза ў нашым горадзе праходзіла ўпершыню, хаця гістарычныя балі ўжо стала праводзяцца ў Нясвіжы, Міры, Залессі.

Тэмай гродзенскага баля невыпадкова быў абраны перыяд сярэдзіны 19 ст.: шырокія крыналіны, якія ў той час увайшлі ў моду, патрабуюць шмат месца для танцаў. Сенатарская зала Новага замка ці не адзіная ў Беларусі, памеры якой падыходзяць.

На баль з’ехаліся госці з розных гарадоў Беларусі. Удзельнікі – аматары гісторыі, займаюцца вывучэннем гісторыі моды, самі шыюць ці замаўляюць адмысловыя строі, якія павінны адпавядаць выбранай эпосе. Гістарычныя вобразы дапаўняюць прычоскі, аксесуары, абавязкова – вееры і пальчаткі.

Паланез, вальс, полька, контрданс, кадрыля, мазурка. Прыгожая музыка гучала пад высокай столлю залы, кружыліся пары – каралеўскі замак прымаў баль.

Госці раз’ехаліся, атрымаўшы пазітыўны настрой і прыемныя ўражанні. Будзем спадзявацца, што гістарычныя балі ў замку стануць традыцыйнымі.