Ладдзя ля падножжа Замкавай гары

Вернуться к событиям
3 Июнь

Каля Замкавай гары ў Гродне з’явілася каменная дэкаратыўна-паркавая скульптура “Ладдзя “Насада” ХІІ ст.”. Аўтарам скульптуры з’яўляецца гарадзенскі мастак Уладзімір Панцялееў – скульптар з сусветным імём, чые працы захоўваюцца ў беларускіх, расійскіх, украінскіх музеях і прыватных калекцыях Еўропы. А прататыпам скульптуры стала вельмі цікавая археалагічная знаходка – фігурка ладдзі з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.