Літаратурны брэйн-рынг “Зорка Максіма Багдановіча”

Вернуться к событиям
20 Ноябрь

Супрацоўнікі літаратурнага аддзела УК ГДГАМ (Музей Максіма Багдановіча) 15 лістапада правялі брэйн-рынг “Зорка Максіма Багдановіча”, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. У гульні прымалі ўдзел каманды дзявятых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 8”.

Каманда “Васілек”: Сцепаненка Аляксандр (капітан), Пілічава Маргарыта, Мышко Аляксандр, Асмалоўская Варвара, Кандрацюк Дар’я, Хох Аляксандра.

Каманда “Знічка”: Бібіла Мікіта (капітан), Благадыр Анастасія, Ботнева Алена, Казакевіч Расціслаў, Гануска Артур, Бяляцкая Марына.

Падчас “Размінкі” каманды па чарзе адказалі на 16 пытанняў, якія тычыліся біяграфіі і творчасці М.Багдановіча.

Наступны этап гульні складаўся з 5-ці катэгорый заданняў: “Фотазаданні”, “Асобы ў жыцці М.Багдановіча”, “Ці ведаеце вы…”, “Давайце паразважаем”, “Творчасць М.Багдановіча”. У кожнай з прапанаваных катэгорый былі заданні, правільна адказаўшы на якія, можна было набраць 5, 10, 15, 20 і 25 балаў. Трэба адзначыць, што спачатку вучні з задавальненнем і зацікаўленасцю адказвалі на больш складаныя пытанні, жадаючы адпаведна атрымаць за правільныя адказы большую колькасць балаў. Капітаны кожнай каманды па ўласным жаданні выбіралі, на якую колькасць балаў каманда жадае адказаць на пытанне.  І ўжо на заканчэнне гульні заставалі пытанні і заданні на 5 і 10 балаў.

Камандзе “Знічка” выпалі дзве “Чорныя скрыні” – і вучні праз некалькі секунд пасля пятанняў давалі правільныя адказы, што ж  знаходзіцца ў “Чорных скрынях” ? (Самавар і букет валошкаў).

Вынікі літаратурнага брэйн-рынга падводзіла журы ў складзе: Аліна Сабуць (загадчык кафедры беларускай літаратуры УА ГДзУ імя Я.Купалы, старшыня журы), Васіль Герасімчык (намеснік дырэктара па выхаваўчай працы СШ № 8, настаўнік гісторыі), Таццяна Войташ (настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 8), Юлія Васадзэ (старшы навуковы супрацоўнік УК ГДГАМ).

Перамогу ў літаратурным брэйн-рынгу “Зорка Максіма Багдановіча” атрымала каманда “Васілек” (184 балы), на другім месцы каманда “Знічка” (145 балаў).

Сюжэт пра брэйн-рынг аблтэлерадыёкампаніі “Гродна”.