Міні-выстава “Вясновы настрой” у Новым замку

Вернуться к событиям
7 Март

Напярэдадні Міжнароднага дня жанчын у Новым замку пачала працу міні-выстава “Вясновы настрой”. На дадзенай выставе, якая дзейнічае ў складзе пастаяннай экспазіцыі, перад намі паўстае панарама разнастайнага па форме і глыбіні колеру светланоснага шкла. Празрыстыя і матавыя, каляровыя і аднатонныя кампазіцыі зачароўваюць гульнёй праламлення святла, выразнымі сілуэтамі і ствараюць дзіўныя па прыгажосці вобразы.

Беларусь – адзін са старажытных рэгіёнаў гутніцтва на тэрыторыі славянскіх дзяржаў. Шкляныя гуты “Нёман” вядуць сваю гісторыю з канца 19 стагоддзя, калі ў 1883 годзе  на беразе ракі Нёман Юліус Столле і Вільгельм Краеўскі арганізавалі вытворчасць шкла.

Шклозавод “Нёман” – адзінае прадпрыемства ў краіне, дзе побач з механізаванай і аўтаматызаванай вытворчасцю шкляных вырабаў існуе гутны цэх, у якім майстры ствараюць прадметы, ужываючы выдувальную трубку, як і на старажытных гутах. І гэта не недахоп, а дасягненне ў галіне развіцця сучаснага мастацкага шкла. Гутны цэх быў спецыяльна захаваны пры буйнай вытворчасці, каб не была страчана магчымасць вырабляць невялікімі серыямі шкляныя вырабы, складаныя формы, працаёмкія дэкоры, якія аўтаматызаваныя машыны не могуць вырабіць.

Вырабы заводу адрозніваюцца адмысловым стылем. Гармонія прыгажосці і вытанчанасці, спалучэнне сучаснага дызайну і класічных формаў робяць прадукцыю папулярнай і вядомай. А высокі мастацкі ўзровень мастакоў-стваральнікаў праектаў прадпрыемства прызнаны на шматлікіх міжнародных выставах.

На дадзенай выставе перад намі паўстае панарама разнастайнага па форме і глыбіні колеру светланоснага шкла. Празрыстыя і матавыя, каляровыя і аднатонныя кампазіцыі зачароўваюць гульнёй праламлення святла, выразнымі сілуэтамі і ствараюць дзіўныя па прыгажосці вобразы.