Навагоднія выставы ў ГДГАМ

Вернуться к событиям
11 Январь

Напярэдадні Старога Новага году Гісторыка-археалагічны музей запрашае ўсіх наведаць святочныя выставы: “Музей ёлачных цацак” у Новым замку і “Традыцыі навагодніх святаў. Новы год і Раство Хрыстова” ў Музеі гісторыі Гарадніцы. Прыходзьце да нас і падарыце сабе і сваім блізкім казачны, чароўны настрой!

Выстава “Музей ёлачных цацак” – Новы Замак, Сенатарская зала (вул. Замкавая, 20). Тэл. для даведак: 74-33-60.

Выстава “Традыцыі навагодніх святаў. Новы год і Раство Хрыстова” – Музей гісторыі Гарадніцы (вул. Ажэшкі, 37). Тэл. для даведак: 72 – 16 – 69.

Штодзённа, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00.