Падпісаны першы ў гісторыі Беларусі Кодэкс аб культуры

Вернуться к событиям
28 Июль

Упершыню аб стварэнні Кодэкса размовы пачаліся яшчэ пяць гадоў таму. У 2013 годзе з’явілася канцэпцыя дакумента і пачалася работа па сістэматызацыі і абагульненні нарматыўнага заканадаўства ў сферы культуры за 25 гадоў.

Дакументы ўсіх сфер дзейнасці культуры, па якіх працавала галіна чвэрць стагоддзя, – дзясяткі, калі не сотні тамоў нарматыўных актаў – зараз сабраны пад адной вокладкай.

Кодэкс аб культуры рэгулюе пытанні захавання і развіцця культурных каштоўнасцей, аховы гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны, бібліятэчнай і музейнай спраў, кінематаграфічнай дзейнасці, народных мастацкіх рамёстваў і інш.