Праграма мерапрыемстваў “Дзень і Ноч у музеі” ў Новым замку

Вернуться к событиям
17 Май

Новы замак. Дзённая праграма:

10.00-18.00. –  праца пастаяннай музейнай экспазіцыі і выставачных залаў, праца выставы-продажу “Мир самоцветов”. Звяртаем увагу, што сваю працу  распачне адноўленая экспазіцыя, якая была перавезена са Старога замка ў Новы.

12.00-16.00. – акцыя “Юныя экскурсаводы”. Сумесная акцыя, якая дае магчымасць убачыць працу экскурсаводаў Гімназіі №1 імя Я.Карскага. Для індывідуальных і сямейных наведвальнікаў юныя гімназісты падрыхтавалі міні-экскурсіі, падчас якіх распавядуць пра ўнікальныя і найбольш цікавыя экспанаты, змешчаныя ў экспазіцыі былой каралеўскай рэзідэнцыі.

Новы замак. Вячэрняя праграма:

20.00-02.00. – праца тэматычных пляцовак, фотазон, пастаяннай музейнай экспазіцыі, часовых выставак з прыцемненым асвятленнем і музычным суправаджэннем. Для наведвальнікаў рэкамендуецца выкарыстоўваць ліхтарыкі разнастайных мабільных прыладаў.

20.30, 21.00, 21.30 – акцыя “Гісторыя аднаго экспаната”. Эксклюзіўны міні-аповяд пра любімы экспанат ад супрацоўнікаў музея.

23.10, 23.40. – запрашаем усіх на прыгоды “Паміж замкамі”. Для вас мы падрыхтавалі касцюмаваную пешаходную экспрэс-экскурсію з ліхтарыкамі ў руках.

Увага! Упершыню ў Новым замку! Толькі 22 і 23 мая адбудзецца прэзентацыя прац двух гродзенскіх фотамастакоў!

Незвычайны фотапраект “Слонімскія туманы” прадставіць Яўген Навіцкі. Працы свае фатограф здымае на старыя аб’ектывы з ручным фокусам, у асноўным вытворчасці СССР. Яўген лічыць, што іх аптычныя недасканаласці ў параўнанні з сучаснай оптыкай дазваляюць вылучыць яго асабістыя фота ад падобных. Фотаздымкі, якія вы ўбачыце на гэтай выстаўцы, зробленыя ў перыяд з 2018 па 2020 гады.

“Чорна-белая фатаграфія і нізкі ключ – тое, што прыцягвае больш за ўсё” – гэта словы наступнага аўтара, Дзмітрыя Наўгародскага. Выстаўка яго чорна-белых фотапалотнаў будзе працаваць у “Старадаўнім інтэр’еры”. Мы ўпэўнены, што вас зачаруе і захопіць майстэрства, з якім аўтар змог перадаць святлоценявыя пераходы з гарманічным спалучэннем ліній пейзажных замалёвак, эмоцыі і пачуцці, унутраны свет чалавека.  Гэтая фотавыстава – своеасаблівы вынік творчасці Дзмітрыя Наўгародскага апошніх двух гадоў.

З задавальненнем чакаем вас на нашым “Культурным бяссонні – 2021”!