Прыміце ўдзел у анлайн-мерапрыемства “І вее верш мой дзіўнай казкай…”

Вернуться к событиям
4 Декабрь

Паважаныя сябры!

9 снежня 2020 г. споўніцца 129 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча.

Напярэдадні гэтага свята мы прапануем вам прыняць удзел у анлайн-мерапрыемстве “І вее верш мой дзіўнай казкай…”.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Каб прыняць удзел, неабходна выразна прачытаць верш Максіма Багдановіча (на памяць або з кнігі), запісаць відэа свайго выступлення і выслаць на электронную пошту Музея Максіма Багдановіча bagdanovichmuseum.by@gmail.com да 14 снежня 2020 года ўключна.

Можна выкарыстоўваць музычнае суправаджэнне, тэатральныя пастаноўкі.

Перад чытаннем верша назавіце аўтара твора і назву верша, сваё імя і прозвішча. Напрыклад: “Максім Багдановіч “Зімой”. Чытае Кохан Таццяна”. У лісце паведамце сваё імя і прозвішча, узрост, горад, месца працы/вучобы, тэлефон або электронны адрас.

Відэаролікі ўдзельнікаў анлайн-мерапрыемства будуць размешчаны на сайце нашага музея да канца снежня 2020 г. Аўтары пяці лепшых і арыгінальных выступленняў будуць запрошаны на экскурсію ў музей.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8(0152)71-95-86 або на сайце bagdanovichmuseum.by/naviny/.

Запрашаем да ўдзелу!

З павагай, калектыў Музея Максіма Багдановіча.