У Сенатарскай зале Новага замка адкрылася мастацкая выстаўка Андрэя Філіповіча “Рэтраспекцыя прыгажосці”

Вернуться к событиям
19 Январь

19.01.2017 г. у Сенатарскай зале Новага замка адкрылася мастацкая выстаўка Андрэя Філіповіча “Рэтраспекцыя прыгажосці”. Аўтар нарадзіўся ў Гродна, з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх міжнародных і рэгіянальных выставак і пленэраў. Яго творы знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях у Беларусі і ў еўрапейскіх краінах.

Выстаўка складаецца з 44-х палотнаў, якія прадстаўляюць рэтраспекцыю творчасці, пачынаючы з 90-х гг. і да сённяшняга часу. У лёгкай свабоднай жывапіснай тэхніцы мастак прадставіў свой уласны погляд на існаванне чалавека ў навакольным свеце. Ён прапануе гледачу відарысы г.Гродна, вобразы гістарычных асоб, звязаныя з родным краем, а таксама ўмоўныя кампазіцыі з выявамі жанчын, карцінамі прыроды, у тым ліку з птушынага палёту.

Выстава працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 10.00 да 17.30. Кошт білетаў: для школьнікаў – 60 капеек, для студэнтаў і пенсіянераў – 80 капеек, для астатніх наведвальнікаў – 1 рубель.