Урачыстая цырымонія перадачы Ордэна Мужнасці

Вернуться к событиям
11 Ноябрь

10 лістапада ў Новым замку адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы Ордэна Мужнасці ў фонды музея. Узнагароду перадалі прадстаўнікі пасольства Расійскай Федэрацыі у Рэспубліцы Беларусь – ваенны і ваенна-паветраны аташэ Казанцаў Максім Аляксандравіч і аташэ Марыя Анатольеўна Данец. Ордэнам пасмяротна быў  узнагароджаны марак, ўраджэнец Гродзеншчыны Міхаіл Іванавіч Санюкевіч, які трагічна загінуў падчас трагедыі на лінкоры “Наварасійск” у 1955 г.

Згодна з заканадаўствам, у такіх выпадках узнагарода можа быць перададзена толькі найбліжэйшым сваякам, а калі такіх няма – дзяржаўнай установе, напрыклад музею. Ордэн Мужнасці плануецца выкарыстоўваць у экспазіцыйна-выставачнай дзейнасці музея.

На цырымоніі прысутнічалі сваякі Міхаіла Санюкевіча, у тым ліку пляменніца, Вайцюшкевіч Людміла Мікалаеўна, якая прыклала шмат намаганняў для ўшанавання памяці свайго дзядзькі. Дзякуючы яе працы і высілкам, узнагарода апынулася на Радзіме Героя.