Запрашаем вас наведаць тэатралізаваную экскурсію “Марыя Апанасаўна запрашае” ў межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!”. Экскурсія адбудзецца ў Музеі Максіма Багдановіча 13.02.2026 г. і 20.02.2026 г. у 15.00.
Падчас экскурсіі вы здзейсніце вандроўку ў мінулае, у той час, калі сям’я Багдановічаў пражывала ў Гродне, даведаецеся пра выхаванне дзяцей, працоўную і творчую дзейнасць Адама Багдановіча (бацькі паэта), а таксама пра цікавыя падрабязнасці аб адносінах у сям’і і жыцці ў Гродне. А яшчэ вас чакае знаёмства з інтэр’ерам кватэры сям’і Багдановічаў, расповед пра розныя віды зёлак і іх лекавыя ўласцівасці, частаванне зёлкавай гарбатай.