Выстаўка “Усе мы разам ляцім да зор…” у музеі Максіма Багдановіча

Вернуться к событиям
20 Февраль

З 19 лютага 2017 г. у музеі дзейнічае выстаўка “Усе мы разам ляцім да зор…”. Выстаўка прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.

Як вядома, яшчэ ў пачатку ХХ ст. уздым беларускай культуры прывеў да павелічэння колькасці беларускіх тэкстаў і далучэння да беларускага пісьмовага слова мільёнаў людзей. Беларуская мова стала мовай дзяржаўных і грамадскіх устаноў, мовай школы і навукі, мовай мастацкай літаратуры, перыядычнага друку, радыё. Пачалося сістэмнае даследаванне фанетычнага, лексічнага граматычнага ладу беларускай літаратурнай мовы.

На выстаўцы прадстаўлены кнігі: Гарэцкая Л. “Родны край” (Вільня, 1923),  Паўловіч С. “Zasieuki” (Bielaruski lemantar dla chatniaha navucannia) (Вільня, 1937),   Паўловіч С.  “Першыя зярняткі” (Беларуская граматыка для хатняга навучаньня) (Вільня, 1936).  Кнігі ў тыя часы маглі  выкарыстоўвацца і  для самастойнага вывучэння беларускай мовы ў хатніх умовах. У тэкстах і малюнках кніг узнаўляўся працоўны быт беларуса, вобразныя рэаліі жыцця беларускай школы.

У літаратурна-мастацкім часопісе “Калоссе” былі змешчаны артыкулы па гісторыі Беларусі, беларускай мове і літаратуры, краязнаўству, а таксама публіцыстычныя, літаратурна-крытычныя і мастацкія творы песняроў беларускага слова Я.Купалы і Я.Коласа.

У папулярным на той час “Беларускім календары” друкаваліся каштоўныя практычныя парады для гаспадароў, а ў раздзеле “З роднай нівы” публікаваліся творы вядомых беларускіх пісьменнікаў, гісторыкаў, краязнаўцаў.

На выстаўцы таксама экспануюцца скрынка для алоўкаў, чарніліца ў выглядзе галавы сабакі, лямпа газавая першай паловы ХХ ст.

Кошт – 5 кап.