Перадача каштоўных артэфактаў

Вярнуцца да падзей
18 Лістапад

Беларускі гісторык і калекцыянер, аўтар праекта “У пошуках страчанага. Вяртанне», лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзімір Аляксеевіч ЛІХАДЗЕДАЎ перадаў у дар унікальныя кнігі, перыядычныя выданні і дакументы ў фонды Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея і Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага.

Урачыстае мерапрыемства і выстаўка-прэзентацыя гістарычных артэфактаў адбылася ў Новым замку 18 лістапада 2026 года.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел:

– старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Васільеўна ПАСЮТА;

– доктар гістарычных навук, акадэмік, сакратар Нацыянальнай акадэміі навук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Віктаравіч ДАНІЛОВІЧ;

– суаўтар праекта «У пошуках страчанага. Вяртанне» Святлана Юр’еўна ХАРУЖЫК.