Выстава
Выстаўка “Белая дарога”
З 16 лістапада 2024 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка “Белая дарога”. У аснове экспазіцыі – калекцыя традыцыйнага тэкстылю Панямоння кан. ХІХ – сяр. ХХ стст. з музейных фондавых калекцый.
Белы колер шырока прымяняўся ў беларускім народным тэкстылі і з’яўляўся сімвалам дасканаласці, духоўнасці, святасці і надзеі.
Традыцыйны колер народнага адзення беларусаў – белы. На выстаўцы экспануюцца жаночыя кашулі, спадніцы, пашытыя з адбеленага льнянога палатна на Гродзеншчыне ў 1-й палове ХХ ст.
На выстаўцы прадстаўлены ручнікі і абрусы Лідчыны, вытканыя ў тэхніцы белаўзорыстага ткацтва ў 1920-1940-ягг. Белаўзорыстае ткацтва аб’ядноўвае розныя тэхнікі ручнога ткацтва, у выніку якіх ствараецца прыгожае белае палатно са складанай дробнаўзорыстай структурай паверхні.
Аб высокім узроўні майстэрства і мастацкім гусце вясковых майстрых сведчаць прадстаўленыя на выстаўцы фіранкі, падзоры, карункі, навалачкі, абрусы, сурвэткі, выкананыя ў тэхніцы “рышэлье” і звязаныя кручком у 1-й палове ХХ ст. на Гродзеншчыне.
СПАСЫЛКІ
Error: Contact form not found.