Школам

Вярнуцца да спісу паслуг

У аснову музейнай батлейкі пакладзены рэлігійныя сюжэты, якія звязаны з нараджэннем і ўваскрэсеннем Ісуса Хрыста (“Раство Ісуса”, “Велікодны цуд”), а таксама сюжэты на гістарычную тэматыку: “Пажар у замку Вітаўта”, “Легенда Святога Губерта”.

Самому паказу папярэднічае кароткі экскурс у гісторыю ўзнікнення батлейкі з дэманстрацыяй мультымедыйнай прэзентацыі. Прадугледжана і практычная частка, падчас якой дзеці актыўна занятыя творчасцю. Спектаклі праводзяцца як у музеі, так і на базе ўстаноў адукацыі (пры ўмове арганізаванага наведвання класамі па паралелях).

Усе падрабязнасці па тэлефоне: 8(0152) 74-33-60, +37529 77-66-588, Новы замак, кабінет № 28.