Школам

Вярнуцца да спісу паслуг

Падчас тэатралізаванай экскурсіі наведвальнікі музея здзяйсняюць вандроўку ў мінулае – у той час, калі з 1892 па 1896 гг. сям’я Багдановічаў пражывала ў Гродне. Супрацоўнік музея ў стылізаваным касцюме ХІХ ст. ад імя Марыі Апанасаўны Багдановіч (маці паэта) распавядае пра сябе, пра выхаванне дзяцей, пра працоўную і творчую дзейнасць Адама Багдановіча (бацькі паэта), а таксама раскрывае цікавыя падрабязнасці аб адносінах у сям’і і жыцці ў Гродне. Акрамя таго, гаспадыня знаёміць наведвальнікаў з інтэр’ерам кватэры сям’і Багдановічаў, распавядае пра розныя віды зёлак і іх лекавыя ўласцівасці. Наведвальнікі падчас экскурсіі згуляюць у свецкія гульні, распаўсюджаныя ў тыя часы.

Кошт тэатралізаванай экскурсіі – 20 руб.

Даведкі па тэл. 8(0152) 71-95-86 ці па адрасе: вул. 1 Мая, 10.