Выстава

Вярнуцца да падзей

Выстаўка «Дзе кветы не вянуць, дзе вечна вясна…»

Место: Музей Максима Богдановича

У Музеі Максіма Багдановіча з 28 лютага працуе выстаўка «Дзе кветы не вянуць, дзе вечна вясна…», прымеркаваная да 100-годдзя выдання “Батанічнага слоўніка” Зоські Верас.

Зоська Верас (Людвіка Антонаўна Сівіцкая (Войцік), 1892–1991) – беларуская пісьменніца, грамадска-культурная дзяячка, лексікограф, аўтар першага батанічнага слоўніка.

На выстаўцы экспануюцца:

  • ▪️“Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік” (1992),
  • ▪️зборнік “Каласкі” (1985),
  • ▪️блакнот “Батанічны зельнік”, напісаны рукой Д. Бічэль-Загнетавай (1980-я),
  • ▪️копія аўтографа верша Д. Бічэль-Загнетавай “Зоська Верас” (1997),
  • ▪️часопісы “Пралескі” (1935, 1936), “Заранка” (1927),
  • ▪️фотаздымкі, на якіх Зоська Верас з роднымі і знаёмымі.
    • Запрашаем на выстаўку!
    • Кошт – 20 капеек!
    • Музей працуе з 10.00 да 18.00, панядзелак – выхадны.