1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

Вярнуцца да падзей
29 май

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей 1 чэрвеня для хлопчыкаў і дзяўчынак дашкольнага і школьнага ўзростаў прапануе акцыю – БЯСПЛАТНАЕ наведванне экспазіцый Новага і Старога замкаў, Музея Максіма Багдановіча, Музея гісторыі Гарадніцы.

Для астатніх катэгорый наведвальнікаў уваход платны (згодна з прэйскурантам).

У рамках правядзення акцыі да Міжнароднага дня абароны дзяцей у Новым замку 1 чэрвеня адбудзецца мерапрыемства “Музей – для дзяцей”.

Праграма мерапрыемства:

12:00 – тэматычны занятак “Цацкі і гульні маленькіх гродзенцаў у старажытнасці” (узроставая катэгорыя – ад 5да 9 гадоў)

13:00 – квэст-гульня “Мінулых гадоў жывая памяць” (узроставая катэгорыя – ад 12 да 16 гадоў)

Удзел у праграме для дзяцей бясплатны.

Папярэдні запіс абавязковы.

Даведкі і запіс па тэлефонах:

71-86-88, +375(29) 776-65-88 (МТС), +375(29) 614-82-35 (А1)

Музей працуе з 10.00 да 18.00.

Чакаем вас, каб разам адзначыць Міжнародны дзень абароны дзяцей!