1 кастрычніка адзначаецца Дзень пажылых людзей.
У Беларусі да Дня пажылых людзей праходзіць рэспубліканская акцыя “Павага. Клопат. Адказнасць».
Сёння пенсіянеры, якія прапрацавалі шмат гадоў ва ўстановах культуры – Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Гродзенскім абласным метадычным цэнтры, Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага – наведалі Стары замак, пазнаёміліся з новымі тэматычнымі і інтэр’ернымі экспазіцыямі, якія былі адкчынены пасля 1-й чаргі рэстаўрацыі замка.