Экскурсія у Музей Максіма Багдановіча

Вярнуцца да падзей
2 Кастрычнік

1 кастрычніка, у Міжнародны дзень пажылых людзей, Музей Максіма Багдановіча гасцінна расчыніў свае дзверы для прадстаўнікоў аддзялення дзённага знаходжання ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання  насельніцтва  Кастрычніцкага раёна г. Гродна”.

Для іх была арганізавана аглядная экскурсія, падчас якой яны даведаліся шмат цікавага аб жыцці і творчасці Максіма Багдановіча. Гэта мерапрыемства дазволіла правесці час ва ўтульнай, цёплай атмасферы, пагутарыць і атрымаць станоўчыя эмоцыі.