11 лютага Гродна наведала Вольга Гайдук, мастацтвазнавец, бакалаўр філасофіі, дактарантка Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук, якая даследуе рэнесансныя надмагіллі ў Польшчы, рыхтуе дысертацыю аб творчасці Санці Гучы і яго майстэрні.

Вольга Гайдук шмат працавала ў італьянскіх архівах з дакументамі 16 ст., па крупіцах збіраючы звесткі пра фларэнційскага скульптара Санці Гучы, які працаваў у Польшчы ў часы праўлення Жыгімонта ІІ Аўгуста і Стэфана Баторыя.


Даследчыца расказала пра жыццё італьянскага скульптара, кола яго заказчыкаў і зробленыя ім працы, як была арганізавана праца па вырабе скульптур і іх дастаўцы на месца, як праводзіцца рэстаўрацыя надмагілляў у нашыя дні, прааналізавала мастацкія асаблівасці стылю Гучы.


