12 снежня 2024 года адбудзецца адкрыццё выставы “У царстве Дзеда Мароза” віцебскага калекцыянера Наталлі Кавалёвай

Вярнуцца да падзей
11 снежань

12 снежня 2024 года ў Авальнай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё выставы “У царстве Дзеда Мароза” віцебскага калекцыянера Наталлі Кавалёвай.

На выстаўке будуць прадстаўлены фігуры Дзедаў Марозаў і Снягурак часоў СССР, выкананыя ў розных тэхніках: з ваты, пап’е машэ, паперы, тканіны, апілачнага кампазіту, дрэва, пластыку. Калекцыянер лічыць важным паказаць разнастайнасць навагодняй ёлачнай цацкі, а таксама прадставіць эвалюцыю вобразаў зімовых фальклорных персанажаў. Экспазіцыя будзе дапоўнена жывапісныі творамі і паштоўкамі з фондаў музея.

Наталля Кавалёва, у мінулым – настаўнік замежных моў, займаецца калекцыяніраваннем ёлачных цацак на працягу 14 гадоў. Сёння ў яе калекцыі больш за 5000 экзэмпляраў цацак рознай тэматыкі. Сярод іх ёсць антыкварныя, вінтажныя і сучасныя калядныя ёлачныя ўпрыгожванні розных краін, цацкі з савецкай сімволікай, “крамлёўскія” цацкі і цацкі-малюткі, дзіцячыя фігуркі, цацкі, якія адлюстроўваюць цыркавое мастацтва, паветраплаванне і космас, шэраг казачных персанажаў і інш.