13–14 жніўня наш музей у рамках выязнога навучальнага семінара наведалі калегі з Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Падчас сустрэчы госці даведаліся пра гісторыю стварэння музея, пазнаёміліся з формамі арганізацыі навукова-асветніцкай работы і музейнымі калекцыямі. Музейныя супрацоўнікі наведалі экспазіцыі ў Новым і Старым замках, Музеі гісторыі Гарадніцы, а ў Музеі Максіма Багдановіча сталі ўдзельнікамі тэатралізаванай экскурсіі “Марыя Апанасаўна запрашае”.
Вынікам міжмузейнага супрацоўніцтва ў хуткім часе стане выстаўка ў Музеі гісторыі беларускага кнігадрукавання з фондаў Гродзенскага музея.