15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Вярнуцца да падзей
15 сакавік

На Гродзеншчыне ў межах святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь стартавала акцыя “Памяць. Мір. Стварэнне”.

Падчас ўрачыстага мерапрыемства ў Новы замак быў дастаўлены факел, запалены ад Вечнага агню на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у гарадскім парку імя Ж.Э.Жылібера. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік запаліў ад факела спецыяльную чашу, полымя якой стала сімвалам стварэння і азнаменавала пачатак добраўпарадкавання тэрыторыі Новага замка.

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюзных арганізацый, прадпрыемстваў і моладзь. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі акцыі на тэрыторыі Новага замка пасадзілі дрэва – сімвал міру.