15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк.
Супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея – намеснік дырэктара па навуковай рабоце А.І.Рапінчук і старшы навуковы супрацоўнік А.І.Саўчук –выступілі з дакладамі на бібліятэчным сімпозіуме “Кніга. Культура. Час”.
Мерапрыемства прайшло ў межах ХХ Абласных гродзенскіх чытанняў “Бібліятэка як частка культуры Гродзенскага рэгіёну” у Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага і было прымеркавана да 195-годдзя бібліятэкі.