Запрашаем наведаць выстаўку «Амто (добры дзень), Каракія!»

Вярнуцца да падзей
15 Лістапад

Установа культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” запрашае наведаць выстаўку “Амто (добры дзень), Каракія!”.

Выстаўка працуе:

з 10.00 да 18.00 штодзённа (акрамя панядзелка) у Авальнай зале Новага замка па адрасе: г.Гродна, вул.Замкавая, 20.

На выстаўцы можна пазнаёміцца з яркай, самабытнай і ўнікальнай матэрыяльнай культурай карэнных малалікіх народаў Поўначы, якія пражываюць на тэрыторыі Камчацкага краю: каракаў, чукчаў, ітэльменаў, эвенаў і іншых. Даведацца пра асаблівасці іх ладу жыцця, вераванні, звычаі, род заняткаў.

Вашай увазе прадстаўлена традыцыйнае адзенне і абутак, паясы паўночных народаў, калекцыя ўнікальных жаночых сумачак з лапак дзікіх гусей, рытуальныя скураныя акуляры, радавая дзіда і многія іншыя прадметы.

Выстаўка «Амто (добры дзень), Каракія!» з прыватнай калекцыі Людмілы Каюравай (Расійская Федэрацыя) праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры Камчацкага краю Расійскай Федэрацыі.

Кошт уваходнага квітка на выстаўку:

школьнікі – 1 руб.

студэнты, пенсіянеры – 2 руб.

дарослыя – 3 руб.

Кошт экскурсіі па выстаўцы – 20 руб. (на групу да 25 чал.)

Тэлефоны для запісу:

71-86-88 , 55-06-08

+375(29) 77-66-588