Паважаныя наведвальнікі! У суботу 16 лютага а 12 гадзіне ў Новым Замку пройдзе экскурсія па выставе “Сакральная спадчына Панямоння”. Экскурсіі бясплатныя, наведвальнікам трэба толькі заплаціць уваходны квіток на выставу. Кошты білетаў на выставы – ад 2 да 4 рублёў з асобы.
Выстава “Сакральная спадчына Панямоння” – гэта ўнікальны збор культавых рэчаў, які прадстаўляе хрысціянскія канфесіі нашага краю. Дзе яшчэ вы пабачыце знакамітыя партрэты Весялоўскіх з брыгіцкага кляштара або ўнікальную для Беларусі карціну “Танец Смерці” 17 ст., дзе смерць танцуе з усімі пачынаючы з папы рымскага і канчаючы звычайным яўрэйскім гандляром.
Чакаем вас!