17 ліпеня – Адзіны дзень інфармавання

Вярнуцца да падзей
17 Ліпень

17 ліпеня ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прайшоў Адзіны дзень інфармавання. У мерапрыемстве прыняла ўдзел Коханава Аксана Мікалаеўна, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце А.І. Рапінчук выступіла з дакладам «Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні».

Малодшы навуковы супрацоўнік, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі музея В.Ю. Жалязняк расказала супрацоўнікам аб правілах бяспекі дзяцей і дарослых на вадзе і ў лесе падчас летняга перыяду, а таксама аб супрацьдзеянні і прафілактыцы злачыннасці, звязанай з замахам на палавую недатыкальнасць і палавую свабоду непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь.