17 верасня – Дзень народнага адзінства – адно з найважнейшых святаў Рэспублікі Беларусь.
У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды».
Старшы навуковы супрацоўнік аддзела рэдкай кнігі А.А. Данілевіч расказала аб значнасці кансалідацыі беларускага грамадства для захавання беларускай дзяржаўнасці.
Мерапрыемства працягнулася ў музейнай экспазіцыі «Гродзеншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Аб уз’яднанні Заходняй Беларусі і БССР, якое адбылося ў выніку паходу Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 г., расказаў навуковы супрацоўнік аддзела найноўшай гісторыі А.І. Грэсь.