Раз на год адбываецца дзіўная ноч, калі музеі ўсяго свету адчыняюць свае дзверы для наведвальнікаў. Сённяшняя ноч у музеі абяцае быць незабыўнай і па-сапраўднаму чароўнай. Мы падрыхтавалі праграму, якая перанясе вас у свет магіі і цудаў!
18 мая запрашаем вас на “Чароўныя гісторыі. Ноч у музеі”!
Пачатак у 18.30 у Новым замку (размеркаванне ўдзельнікаў па тэматычных групах для эксклюзіўнай праграмы)
Падрабязнасці чытайце ў праграме.
Колькасць білетаў на эксклюзіўную праграму амбежавана.
Чакаем сустрэчы з вамі!
Білет удзельніка эксклюзіўнай праграмы (Новы замак) уключае:
- Размеркаванне ўдзельнікаў праграмы па тэматычных групах.
- Наведванне канцэртнай праграмы.
- Суправаджэнне навуковымі супрацоўнікамі музея па маршрутах для ўдзелу ў інтэрактыўнай праграме:
- “Урок Гербалогіі” (майстар-клас па гербарызацыі раслін).
- “Урок Заклінанняў” (чароўная палачка і фота на памяць).
- Квэст “Сарваны ўрок”.
- “Гісторыі Магіі” (пешаходная экскурсія па вул. Замкавай).
- Квіз-гульня “Турнір чатырох чараўнікоў” (пераможцаў чакаюць падарункі).
* Удзельнікі эксклюзіўнай праграмы змогуць самастойна наведаць іншыя інтэрактыўныя пляцоўкі і пастаянную экспазіцыю.
Кошты квіткоў:
Дарослыя, пенсіянеры, студэнты – 20 руб.
Школьнікі – 10 руб.
Білет удзельніка агульнай праграмы (Новы замак) уключае:
- Канцэртная праграма.
- Індывідуальнае наведванне:
- пляцоўка з аквагрымам;
- інтэрактыўная пляцоўка “Хобі Гульні”;
- інтэрактыўная зона “Урок Прадказання”;
- прагляд тэматычных дыяфільмаў;
- агляд пастаяннай экспазіцыі.
- Кавер-версіі сусветных хітоў (жывы гук).
- Святочны феерверк.
Кошты квіткоў:
Дарослыя, пенсіянеры, студэнты – 12 руб.
Школьнікі – 6 руб.
Білет для наведвання экспазіцыі Старога замка ўключае:
- агляд пастаяннай экспазіцыі;
- 20.00 – 21.30 – музычны праект “Вочы” (жывы гук).
Кошты квіткоў:
Дарослыя, пенсіянеры, студэнты – 10 руб.
Школьнікі – 6 руб.
*Квіткі можна набыть у касах Новага і Старога замкаў з 17 мая.
Тэлефоны для даведак: 71-86-88, 55-06-08, +375 (29) 77-66-588