Уручэнне юбілейных медалёў

Вярнуцца да падзей
7 май

Напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў нашым музеі прайшло ўручэнне юбілейных медалёў Тэрэзе Белавусавай і Ларысе Піраговай.

У экспазіцыі, прысвечанай гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на Гродзеншчыне, медалі ўручыў член Беларускага саюза афіцэраў падпалкоўнік у адстаўцы Яўген Іванавіч Паўловіч.

Уручэнне медалёў прайшло каля вітрыны, у якой захоўваецца Залатая Зорка Героя ўдзельніка Парада Перамогі 1945 года Івана Данілавіча Лебедзева (1916 – 2013). Іван Лебедзеў і яго жонка Ганна, таксама ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны, шмат гадоў жылі ў Гродне. Т. Белавусава і Л.Пірагова ў апошнія гады жыцця Ганны Лебедзевай у ліку іншых гродзенцаў дапамагалі ёй, Т. Белавусава ў 2017 г. арганізавала перадачу ў наш музей узнагарод І. Д. Лебедзева.