Перадача жывапісных твораў

Вярнуцца да падзей
16 Верасень

15 верасня мастак Расійскай Федэрацыі Аляксандр Міхайлавіч Рубец, ураджэнец горада Гродна, падараваў Гродзенскаму дзяржаўнаму гісторыка-археалагічнаму музею свае жывапісныя творы: “Нацюрморт” і “Фіягдон, Паўночная Асеція – Аланія, Вартавыя вежы”.

Мастак жыве і працуе ў Пяцігорску Стаўрапольскага краю, але Гродна ў яго жыцці займае вельмі значнае месца. У студзені-сакавіку 2024 года ў Сенатарскай зале Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея адбылася персанальная выстаўка Аляксандра Рубца “Горы. Кумганы. Гранаты”.

Аляксандр Міхайлавіч у 1968 г. скончыў рэспубліканскую школу-інтэрнат імя І.В. Ахрэмчыка, у 1972 г. – Ленінградскае мастацкае вучылішча імя В.А. Сярова. З 2013 г. мастак з’яўляецца ганаровым членам Расійскай акадэміі мастацтваў, з 2023 г. – членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі мастацтваў. Узнагароджаны залатым і срэбранымі медалямі Расійскай акадэміі мастацтваў, медалём Расійскай акадэміі мастацтваў “Шувалаў”, медалём “За заслугі перад РАМ”.

Аляксандр Міхайлавіч Рубец з’яўляецца класічным прадстаўніком савецкай мастацкай школы 1960-1970-х гг. Творы Аляксандра Рубца знаходзяцца ў мастацкіх музеях Беларусі і Расіі.