19 верасня будзе праводзіцца тэматычная экскурсія па выстаўцы “Вясельны альбом” для зборных груп індывідуальных наведвальнікаў, а таксама наведвальнікаў з дзецьмі.
Запісацца на экскурсію можна па тэлефоне: 71-86-80.
Збор групы адбудзецца каля касы Новага замка ў 17.20. Пачатак экскурсіі – у 17.30.
Уваходны білет з аднаго чалавека:
3 руб. – дарослыя, 2 руб. – студэнты і пенсіянеры, 1 руб. – школьнікі. Дзеці да 7 гадоў – бясплатна.
Экскурсійнае абслугоўванне – 25 руб. на групу да 25 чалавек.
Пажадана пры сабе мець наяўныя грошы.