21 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму: «Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці».
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце А.І.Рапінчук расказала супрацоўнікам музея аб неабходнасці кожнага адказна і ўважліва падыходзіць да выканання простых правіл паводзін у сетцы Інтэрнэт, каб засцерагчы і абараніць свае персанальныя даныя, фінансы і ўстройствы ад кібермахляроў.


