20 жніўня – Адзіны дзень інфармавання

Вярнуцца да падзей
20 жнівень

20 жніўня ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму “Адукацыя і навука – рухаючыя сілы развіцця грамадства і дзяржавы”.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Коханава Аксана Мікалаеўна.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце А.І. Рапінчук пазнаёміла калектыў з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі на першае месца працы ў музей.

Старэйшы навуковы супрацоўнік музея А.А. Данілевіч расказала супрацоўнікам аб нацыянальнай сістэме адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, аб перспектывах развіцця айчыннай навукі.