21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы!

Вярнуцца да падзей
21 люты

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы!

Адна з традыцый гэтага святочнага дня ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі – напісанне дыктоўкі на беларускай мове. Прыемна адзначыць, што сёлета ў чытальнай зале аддзела рэдкай кнігі, дзе праводзілася дыктоўка, не засталося ніводнага вольнага месца!

Дзякуем усім нашым гасцям: прадстаўнікам гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрыю Мікалаевічу Радзівончыку і Вользе Сцяпанаўне Алізар, супрацоўнікам нашага музея і ўсім нераўнадушным жыхарам нашага горада, якія сёння дапамаглі нам адсвяткаваць Міжнародны дзень роднай мовы!