22 сакавіка 1943 года – трагічная дата ў гісторыі Беларусі. 82 гады таму вёска Хатынь была знішчана фашыстамі амаль з усімі яе жыхарамі. Нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ў Хатыні 149 чалавек, уключаючы 75 дзяцей і немаўлят.
Напярэдадні гэтага памятнага дня навучэнцы ГУО «Гімназія №10 ім. Мітрапаліта Філарэта» наведалі наш музей і пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай генацыду беларускага народа на Гродзеншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вучні даведаліся пра акупацыйны рэжым і знішчэнне яўрэйскага насельніцтва, карныя аперацыі, якія ажыцяўлялі фашысцкія захопнікі.