23 кастрычніка адкрыццё персанальнай выстаўкі В. С. Варанкевіча

Вярнуцца да падзей
21 Кастрычнік

23 кастрычніка 2025 г. у Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі Віктара Сяргеевіча Варанкевіча “Чатыры імгненні жыцця”.

Выстаўка будзе складацца з чатырох разделаў, якія ўключаюць розныя па часе перыяды працы аўтара. Першы перыяд – малюнкі архітэктурных помнікаў – вынік вандровак па розных кутках Беларусі ў 1980-я гг. Другі – краявіды 1990-х, вынік працы ў майстэрні, грунтуецца на дзіцячых успамінах і ўражаннях. Трэці – стварэнне копій жывапісных партрэтаў майстроў мінулага ў старадаўняй стылістыцы. Апошні па храналогіі напрамак – працы, выкананыя на пленэры ў вольнай тэхніцы. Жыццё робіць кола, а чалавек вяртаецца да сапраўдных каштоўнасцей – любові да наваколля і ўсяго жывога ў свеце.

Віктар Сяргеевіч Варанкевіч нарадзіўся ў 1961 годзе ў Мінску. У 1984 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 1990-х гадоў прымае ўдзел у мастацкіх выстаўках. З 2017 года з’яўляецца сябрам Беларускага Саюза мастакоў.

 Нумар тэлефона: 8 (0152) 71-86-83; +375 33 3250058 (мастацкі аддзел)

Адрас электроннай пошты: info@grodno-museum.by

Інтэрнэт старонка: https://museum-grodno.by