26 студзеня 2024 г. у Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Горы. Кумганы. Гранаты”.

Вярнуцца да падзей
25 студзень

26 студзеня 2024 г. у Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі ўраджэнца горада  Гродна  Аляксандра Міхайлавіча Рубца “Горы. Кумганы. Гранаты”.

На выстаўке будуць прадстаўлена больш за 40 жывапісных карцін мастака з розных цыклаў, выкананыя ў жанры пейзажу і нацюрморта ў перыяд з 2013 па 2023 гады. Аляксандр Рубец з’яўляецца класічным прадстаўніком савецкай мастацкай школы 1960-1970-х гг.

Творы Аляксандра Рубца знаходзяцца ў мастацкіх музеях Беларусі і Расіі.