27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту

Вярнуцца да падзей
27 студзень

Штогод 27 студзеня ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. У сучаснай гісторыі так называюць палітыку фашысцкай Германіі і яе саюзнікаў па знішчэнні яўрэйскага народа ў перыяд з 1933 па 1945 год.

Напярэдадні гэтага памятнага дня навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 38 г.Гродна імя К.Тураўскага” наведалі наш музей і пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай генацыду беларускага народа на Гродзеншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, даведаліся пра акупацыйны рэжым і знішчэнне яўрэйскага насельніцтва, карныя аперацыі, якія ажыццяўлялі фашысцкія захопнікі.