29 чэрвеня. Упершыню ў Гродне. Імерсіўны тэатр “Роздум”

Вярнуцца да падзей
26 Чэрвень

Імерсіўны тэатр – папулярны сёння ва ўсім свеце. Гледачы з дапамогай акцёраў становяцца сапраўднымі ўдзельнікамі спектакля.

Тэатр «Роздум» ужо не першы год эксперыментуе ў гэтым накірунку. У трупе 13 акцёраў і хаця ўсе яны маладыя людзі – навучэнцы і выпускнікі СШ № 42 г. Віцебска – здзіўляюць па-сапраўднаму прафесійнай ігрой.

У Гродне тэатр упершыню і мы запрашаем усіх зацікаўленых на спектакль у Новы замак.

Прыходзьце, будзе цікава!