У Сусветны дзень кнігалюба, што адзначаецца 9 жніўня, нельга не ўспомніць пра яркую зорку беларускай паэзіі Максіма Багдановіча. Гэта не проста імя ў гісторыі літаратуры. Гэта сімвал любові да кнігі, да слова, да мастацтва.
Па ўспамінах Адама Ягоравіча Багдановіча – бацькі паэта, першай кнігай для Максіма былі “Детские сказки” Афанасьева, пазней беларускія казкі са збораў Шэйна і Раманава, рускія, сербскія і балгарскія быліны і песні. Да сярэдніх класаў чыталіся “Слова аб палку Ігаравым”, “Эда”, “Песня пра Нібелунгаў”, “Песня пра Раланда”, “Іліяда”, “Наль і Дамаянці” і інш. Дзякуючы бібліятэцы бацькі Максім Багдановіч знаёміўся з працамі Герадота, Фукідзіда, Плутарха, з творчасцю Феакрыта, Сервантэса, Таса, Бакачыо, Арыёста, Дэфо, Мільтан, а таксама Пушкіна, Гогаля, Тургенева, Успенскага, Караленкі.
З успамінаў Адама Ягоравіча:
- “Из писателей русской литературы всего более он симпатизировал Фету…”,
- “…любил Пушкина, любил Лермонтова, Майкова, Полонского”,
- «…любил славянских поэтов и почти со всеми выдающимися поэтами чехов, хорватов, сербов и болгар был знаком по “Поэзии славян” Гербеля и выискивал переводы у Берга…»,
- “Из французских поэтов он больше всего любил Бодлера и Мюссе и Хозе д’Эредиа (сонеты), и Альфреда де Виньи…”,
- “…читал Данте паралельно с прозаическим переводом Фан дер Флита и Чуйко…”,
- “Греческих поэтов, особенно Анакреона и Феокрита, читал и в переводах, и в подлиннике…”
Яшчэ больш цікавага пра самага маладога класіка беларускай літаратуры можна прачытаць у кнізе “Шлях паэта” (складальнік Н. Б. Ватацы).
Сёння, калі мы адзначаем Сусветны дзень кнігалюба, раім звярнуцца і да творчасці самога Максіма Багдановіча. Яна прасякнута любоўю да слова, да кнігі, да самога жыцця і з’яўляецца спадчынай не толькі беларусаў, але і ўсіх аматараў літаратуры.
Са святам, кнігалюбы!