Абласны семінар “Актуальныя пытанні навукова-фондавай работы музея”

Вярнуцца да падзей
19 сакавік

Сёння, 19 сакавіка 2025 года, галоўныя захавальнікі фондаў усіх раённых дзяржаўных музеяў Гродзенскай вобласці прымаюць удзел у абласным семінары “Актуальныя пытанні навукова-фондавай работы музея”, які праходзіць у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі.

Семінар адкрыла намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Віктараўна Куратчык.

У праграме семінара – прыём і ўлік прадметаў у фонды, алічбоўка і ацэнка музейных прадметаў, навуковая апрацоўка фондавых збораў, правядзенне зверак наяўнасці музейных прадметаў і іншыя пытанні навукова-фондавай работы.