На абласным семінары “Практычная дзейнасць у навукова-адукацыйнай рабоце музея”, які прайшоў 26 лістапада 2024 года ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, супрацоўнікі музеяў вобласці абмяняліся вопытам правядзення музейных майстар-класаў, падзяліліся сваімі напрацоўкамі і ідэямі. Практычная частка семінара была вельмі насычанай і прадуктыўнай. Прысутныя акунуліся ў творчую атмасферу, удзельнічалі ў вырабе тэматычных паштовак і лялькі-зернавушкі, паспрабавалі надрукаваць гравюру на друкарскім станку, зрабілі цацку ў тэхніцы арыгамі, пабывалі ў “Вавёрчынай майстэрні” і на прадстаўленні спектакля тэатра ценяў. Атрыманы вопыт будзе выкарыстаны ў працы з наведвальнікамі.