08 чэрвеня ў Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё персанальнай выставы гродзенскага мастака Уладзіміра Казакова “Прысвячэнне Беларусі”.
Уладзімір Канстанцінавіч з’яляецца членам Беларускага саюза мастакоў. Выкладае мастацкія дысцыпліны ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў, пры ўдзеле У. К. Казакова падрыхтаваны 26 стыпендыятаў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
На выставе экспануюцца каля 30 жывапісных твораў, выкананых у розныя гады.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу.
Выстава працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00. Каса працуе да 17.30. Выхадны – панядзелак.
Кошт білетаў:
для школьнікаў, студэнтаў і пенсіянераў –– 1 рубель 00 капеек.
для астатніх наведвальнікаў — 1 рубель 50 капеек.