З 16 лістапада 2024 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы будзе экспанавацца выстаўка “Белая дарога” (традыцыйны тэкстыль Панямоння першай паловы ХХ ст.).
У экспазіцыі выстаўкі, створанай на аснове фондавых калекцый музея, будуць прадстаўлены выключна белага колеру абрусы, ручнікі, посцілкі, фіранкі, падзоры, сурвэткі, карункі, наміткі, кашулі, фартухі.
Белы колер шырока прымяняўся ў беларускім народным тэкстылі і з’яўляўся сімвалам чысціні і святасці.
Сярод экспанатаў выстаўкі – тканыя вырабы, вырабленыя ў тэхніцы белаўзорыстага ткацтва майстрамі Г.П.Лянцэвіч і Т.П.Малец (Лідскі раён, 1920 – 1940-я гг.).