З 10 жніўня 2024 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы будзе экспанавацца выстаўка “Незвычайная паштоўка” з прыватнай калекцыі гродзенскага філакартыста Ларысы Іванаўны Ліс.
Сярод экспанатаў выстаўкі – паштоўкі пач. ХХ – пач. ХХІ ст., выдадзеныя ў Германіі, Францыі, Бельгіі, Іспаніі, ЗША, Японіі, Даніі, Польшчы, Расіі, Рэспубліцы Беларусь. Паштоўкі выраблены не толькі з паперы, але і з дрэва, керамікі, металу, тканіны, пластыка, дэкарыраваны аплікацыямі з саломы, шоўку, аксаміту, бісеру і інш.