12 верасня 2025 г. у Авальнай зале Новага замка ўрачыста адкрылася для наведвання выстаўка «Вясельны альбом».
Асобныя словы аб значэнні сям’і і інстытуту шлюбу ў сучаснай Рэспубліцы Беларусь на мерапрыемстве сказаў начальнік аддзела культурна-асветнай работы, мастацтваў і навучальных устаноў Давыдзік Сяргей Мікалаевіч.
Сярод экспанатаў – камплекты жаночага і мужчынскага вясельнага адзення 1930–2000-х гадоў, гістарычныя дакументы, упрыгажэнні, шлюбная атрыбутыка, музычныя інструменты, фотаздымкі і іншыя цікавыя прадметы, узрост якіх часам перавышае стагоддзе! Асобны экспазіцыйны комплекс прысвечаны традыцыйнаму беларускаму вяселлю.
Прапануем вам акунуцца ў вясельную атмасферу, часам святочную, часам – духоўную, і наведаць выстаўку «Вясельны альбом».
Кошты ўваходных білетаў: 3 руб. (дарослыя); 2 руб. (студэнты і пенсіянеры); 1 руб. (школьнікі). Дзеці да 7 гадоў – бясплатна.
Запіс на тэматычныя экскурсіі па выстаўцы па тэлефоне: 8(0152)71-86-80.